Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры затрымалі маці дваіх непаўналетніх дзяцей за «зьліў зьвестак» міліцыянтаў


Ірына Гарашына

Як паведамляе МУС, жанчына апублікавала пэрсанальныя зьвесткі сілавікоў у верасьні 2020 году.

У Мазыра супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 35-гадовую Ірыну Гарашыну, маці дваіх непаўналетніх дзяцей. Яе паклікалі ў міліцыю, каб аддаць тэлефон, але ў выніку затрымалі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Супраць Гарашынай распачалі крымінальную справу па факце «незаконных дзеяньняў у дачыненьні інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак».

У МУС паведамілі, што Ірына ў верасьні летась у «адным з Telegram-каналаў, прызнаным пасьля экстрэмісцкім, публікавала пэрсанальныя зьвесткі супрацоўнікаў міліцыі, разьмяшчала заклікі да пратэстнай дзейнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG