Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол у Расеі абвясьціў пра хуткае падпісаньне «дарожных мапаў» інтэграцыі, але амбасада зрабіла «удакладненьне». Найважнейшае за 31 жніўня


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Падзеі 31 жніўня

Пра падпісаньне «дарожных мапаў» інтэграцыі падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка

Палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку пагражае 12 гадоў зьняволеньня — столькі прадугледжвае крымінальны артыкул, паводле якога іх перасьледуюць, у справе ўжо выступіў пракурор

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў і палітвязьняў. Свабода сочыць за падзеямі

Вайсковыя спэцыялісты з усходу ўжо пачалі прыяжджаць у Беларусь. Расейскія зьнішчальнікі прыбудуць у Баранавічы ў найбліжэйшыя дні

Галоўны рэдактар папулярнага рэсурсу Onliner Мікалай Казловіч заявіў, што пакідае пасаду, каб «перазагрузіцца»

Амбасада ЗША ў Беларусі паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх уладаў скараціла штат супрацоўнікаў

З нагоды гадавіны стварэньня незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць» Анджэй Дуда выступіў са зваротам да беларусаў. Частка ягонага выступу прагучала на беларускай мове

У аўторак польскі ўрад накіраваў прэзыдэнту Анджэю Дуду запыт аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў частцы Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў краіны

Фэдэральная паліцыя Нямеччыны заявіла, што выявіла каля 250 мігрантаў, якія незаконна трапілі ў краіну транзытам празь Беларусь

Апошні амэрыканскі вайсковец пакінуў Афганістан, і апэрацыя эвакуацыі завершаная

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG