Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кібэрпартызаны ўзламалі дзяржаўны рэестар нерухомасьці; надзвычайнае становішча ў Польшчы на мяжы зь Беларусьсю. Найважнейшае за 2 верасьня


Алена Гнаўк, якую за гэты год другі раз судзяць паводле крымінальнага артыкулу за пратэсты

Падзеі 2 верасьня

Тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі, у штабе якога працавалі палітвязьні Марыя Калесьнікава і Максім Знак, даведаўся, пра што Калесьнікава гаварыла ў апошнім слове.

Кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што ўзламалі базу зьвестак дзяржаўнага рэгістру нерухомасьці. У якасьці доказу яны апублікавалі зьвесткі пра нерухомасьць Курманбека Бакіева, Віктара Шэймана, Івана Тэртэля, Натальлі і Івана Эйсмантаў, Валера Вакульчыка, Аляксандра Баскава і Марыяны Шчоткінай.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў і палітвязьняў. Свабода сочыць за падзеямі

У Берасьці пачаўся суд над 64-гадовай актывісткай Аленай Гнаўк, якую абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі. Пры гэтым Гнаўк ужо адбывае пакараньне, 2 гады «хатняй хіміі», па іншай крымінальнай справе

Віктара Фенчука, былога кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны», арыштавалі, але невядома, паводле якога артыкулу.

Сілавікі правялі ператрус у кватэры кіраўніка «Трыбуны» Максіма Беразінскага, які знаходзіцца за межамі Беларусі

Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol на падставе здабытых дадзеных знутры праваахоўнай сыстэмы расказала пра ўзяты на ўзбраеньне мэтад працы «народнай міліцыі» — катаваньні

Беларусь ня будзе ўдзельнічаць у дзіцячым песенным конкурсе «Эўравізія-2021» у Парыжы, які пройдзе 19 сьнежня

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 верасьня прыняў рашэньне аб увядзеньні рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю

У Эўразьвязе пачалася праца над пятым пакетам санкцый супраць уладаў Беларусі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG