Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 гадоў калёніі за допіс у чаце; зьмена ў правілах выезду за мяжу. Найважнейшае за 3 верасьня


Леанід Судаленка і Марыя Тарасенка, над якімі 3 верасьня пачаўся суд, архіўнае фота

Падзеі 3 верасьня

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў і палітвязьняў. Свабода сочыць за падзеямі

Суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні праваабаронцы Леаніда Судаленкі і дзьвюх ягоных памочніц — Тацяны Ласіцы і Марыі Тарасенкі

3 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд 64-гадовай Алене Гнаўк

Раніцай 3 верасьня сілавікі прыйшлі дадому да журналісткі Яніны Мельнікавай і актывісткі экалягічнага руху Ірыны Сухій

Кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом» Вольга Карач унесеная ў сьпіс «арганізацый і фізычных асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці»

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў накіраваў на адрас Менгарвыканкаму прапанову аб ліквідацыі грамадзкага абʼяднаньня «Радзіслава»

Замест выезду за межы Беларусі адзін раз на паўгода цяпер можна будзе гэта рабіць кожныя тры месяцы

Камісія па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры ўрадзе ўзгадніла падвышэньне цэнаў на мяса і мясапрадукты

Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў спыніла дзейнасьць катэдры этналёгіі і фальклёру

Міністарка ўнутраных спраў Латвіі Марыя Голубева ахарактарызавала дзеяньні Беларусі ў дачыненьні да мігрантаў як «разбойніцкага рэжыму»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG