Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарку «Зялёнага партала» Яніну Мельнікаву выпусьцілі на волю


Яніна Мельнікава (зьлева) і журналістка Тацяна Мельнічук

Як паведамляе «Наша Ніва», Яніну Мельнікаву вызвалілі пасьля 72 гадзін папярэдняга ўтрыманьня.

Журналістку затрымалі раніцай 3 верасьня, перад гэтым у яе дома прайшоў ператрус.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі «Эўрарадыё», сілавікі выбілі дзьверы ў ейную кватэру, а пасьля вобшуку забралі Яніну Мельнікаву на допыт. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая.

«Зялёны партал» — мэдыяпраект «Зялёнай сеткі», супольнасьці экалягічных арганізацый, ініцыятыў, экспэртаў і актывістаў, аб’яднаных прынцыпамі добраахвотнасьці, партнэрства і раўнапраўя.

У той жа дзень стала вядома пра ператрус у кватэры заснавальніцы грамадзкага аб'яднаньня «Экадом» Ірыны Сухій. У канцы жніўня Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю, а сама актывістка зьехала ад перасьледу за мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG