Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшлі перамовы Лукашэнкі і Пуціна; у Менску на вуліцы Прытыцкага разагналі марш пратэсту. Найважнейшае за 9 верасьня


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, каляж

Падзеі 9 верасьня

У Маскве прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна

9 верасьня ў Беларусі і Расеі пачаліся вайсковыя вучэньні «Захад-2021»

Для сумеснага баявога дзяжурства ў складзе нядаўна створанага вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі заступілі зэнітна-ракетныя і авіяцыйныя падразьдзяленьні дзьвюх краін

На вуліцы Прытыцкага ў Менску раніцай 9 верасьня жыхары зладзілі марш пратэсту зь бел-чырвона-белай сымболікай. Але на месцы акцыі апынуліся супрацоўнікі ГУБАЗіК, якія жорстка затрымалі некалькіх удзельнікаў

У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў траціць зрок

Беларускія праваабаронцы абвясьцілі палітвязьнямі яшчэ двух чалавек

8 верасьня Віцебскі абласны суд задаволіў пазоў галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту да аршанскага моладзевага аб’яднаньня «Зьвяз»

Міністэрства спорту і турызму Беларусі выпусьціла інструкцыю «Аб парадку ўзгадненьня накіраваньня спартовых дэлегацый за мяжу для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах»

9 верасьня міністар замежных спраў Уладзімер Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Антэ Ёзічам

Памежная служба Польшчы апублікавала відэа, на якім, як сьцьвярджаецца, беларускія памежнікі займаюцца транспартаваньнем мігрантаў на розныя ўчасткі

Эўрапейскі суд у правах чалавека забараніў Літве выдвараць 5 мігрантаў, што захрасьлі на мяжы

Грамадзяне Ўкраіны рэзка зьмянілі сваё стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі, які да 2019 году зьяўляўся лідэрам сымпатый сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў

Спэцслужбы ЗША садзейнічалі ўкраінскім пры спробе затрымаць расійскіх наймітаў, гаворыцца ў расьсьледаваньні CNN

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG