Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пікетавала бел-чырвона-белымі валасамі». Дзяўчыну аштрафавалі на 2320 рублёў за колер валасоў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота: судзьдзя Натальля Бугук падчас суду над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

Судзьдзя адзначыла, што ў дзяўчыны «вельмі цікавая і арыгінальная прычоска», і прызнала яе вінаватай у пікетаваньні, піша «Вясна назірае».

19-гадовую Вікторыю Лёвіну міліцыянты затрымалі 9 верасьня на вуліцы Адзінцова ў Менску — ім не спадабаўся колер валасоў дзяўчыны. Вікторыю адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе на яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, пазначыўшы, што яна «правяла пікетаваньне, маючы на галаве афарбоўку валасоў бел-чырвона-белага колеру».

Суд над дзяўчынай адбыўся ў той жа дзень у судзе Фрунзэнскага раёну. Вікторыя расказала, што валасы пафарбавала амаль паўгода таму дзеля жарту. Адразу яны былі белыя, а ззаду некалькі пасмаў чырвонага колеру. Але ў дзяўчыны адрасьлі чорныя карані валасоў, таму яны цяпер маюць афарбоўку «чорна-бела-чырвоную».

Судзьдзя Натальля Бугук папрасіла Лёвіну праз скайп павярнуцца і паказаць, як выглядае колер валасоў. Судзьдзя адзначыла, што ў яе «вельмі цікавая і арыгінальная прычоска», і прызнала Вікторыю вінаватай у пікетаваньні. Вырак — штраф у памеры 2320 рублёў (80 базавых велічынь).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG