Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча можа прыцягнуць паўмільёна работнікаў зь Беларусі на фоне вострага палітычнага крызісу


Будаўнікі на аб'екце, ілюстрацыйнае фота

Паводле прагнозаў кадравай службы Польшчы, суседняя краіна можа атрымаць эканамічную выгаду ад палітычнага крызісу ў Беларусі, прыцягнуўшы да 500 тысяч работнікаў.

Як піша партал Interia.pl, сёлета за першае паўгодзьдзе ў рэгістар офісу працаўладкаваньня ўнесена блізу 1 мільёну заяваў аб прыёме на працу работнікаў з Усходу. Гэта на 63% больш, чым год таму, калі пачалася пандэмія.

Згодна з ацэнкамі спэцыялістаў кадравай службы, у цяперашняй сытуацыі Польшча мае магчымасьць уладкаваць каля паўмільёна беларусаў. Гэта дазволіць ня толькі скараціць кадравы дэфіцыт, а таксама стане перавагай для прыцягненьня інвэстыцый. Як адзначаюць эканамісты Credit Agricole, ВУП Польшчы на 2-3% вышэйшы дзякуючы менавіта легалізаваным іншаземцам. Канвэртуючы гэта ў грошы, краіна атрымае да ВУП 40-60 мільярдаў злотых.

Аналіз польскага рынку працы сьведчыць, што амаль удвая вырас працэнт кампаній, якія наймаюць работнікаў зь Беларусі. Найбольшы попыт у прамысловасьці: працадаўцы часьцей за ўсё называюць іх сярод тых, каго хацелі б шукаць у якасці супрацоўнікаў на бліжэйшыя 12 месяцаў.

«Палітычныя зьмены ў Беларусі і зьвязаная зь імі няўпэўненасьць падахвочваюць людзей думаць пра тое, каб пакінуць радзіму. Гэта можна пачуць ня толькі ў размовах з тымі, хто прыходзіць да нас, а і ў статыстыцы, бо колькасьць беларусаў ужо павялічылася на 4 тысячы ў параўнаньні з папярэднім годам. Такім чынам, наша краіна можа выйграць ад тых палітычных зьменаў у эканамічным сэнсе. Ужо цяпер відаць, што патэнцыял эканамічнай міграцыі з Украіны сканчаецца, і Беларусь — найлепшая альтэрнатыва», — пракамэнтаваў старшыня праўленьня кадравай кампаніі Personnel Service S.A Кшыштаф Інглат.

Паводле статыстыкі Упраўленьня сацыяльнага страхаваньня, па выніках чэрвеня ў базе зарэгістравана 819 тысяч іншаземцаў — на 100 тысяч больш, чым у студзені. Найбольш дазволаў на працу атрымалі ўкраінцы (амаль 160 тысяч), на другім месцы — грамадзяне Беларусі (прыблізна 16 тысяч дазволаў). Пры гэтым патэнцыял беларускай працоўнай міграцыі ацэньваецца як «неверагодна моцны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG