Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка просіць у Расеі С-400, каб абараніць мяжу з Украінай; у Гомлі паставілі перасоўную братнюю магілу. Найважнейшае за 12 верасьня


Падзеі 12 верасьня 2021.

Аляксандар Лукашэнка сёньня назіраў за хадой вучэньняў «Захад-2021» на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі

Аляксандар Лукашэнка ня будзе размаўляць з Захадам, пакуль там ня здымуць «антыбеларускія санкцыі»

Прэсавы прадстаўнік Крамля Дзьмітры Пяскоў заявіў, што акрамя заяўленым 28 праграм інтэграцыі Беларусі і Расіі няма ніякіх схаваных «пад сукном» і датычных палітычнай інтэграцыі

Былога кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктара Фенчука затрымалі на падставе артыкулу 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак)

Берасьцеец Андрэй Шарэнда, муж палітычнай зьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, расказаў, як яго жонка адрэагавала на просьбы пісаць прашэньне аб памілаваньні

Кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька ананасаваў стварэньне праўладнай партыі на базе кіраванай ім грамадзкай арганізацыі

11 верасьня, на дзень гораду, на набярэжнай ракі Сож быў збудаваны макет братняй магілы

Беларускі бок вярнуў больш за тры дзясяткі іншаземцаў, якія ў сярэдзіне жніўня атабарыліся на мяжы з Польшчай

У сяле Паграбы Броварскага раёну знайшлі мёртвым судзьдзю Віталя Пісанца, які вёў справу аб забойстве журналіста Паўла Шарамета

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG