Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады судзілі актывістаў і блякавалі незалежныя сайты. Найважнейшае за 13 верасьня


Вольга Залатар. Архіўнае фота

Найважнейшае за 13 верасьня 2021.

У Менску асудзілі 65-гадовага Сяргея Барысёнка на 2,5 года ва ўстанове адкрытага тыпу; тры месяцы раней мужчына атрымаў 2 гады «хатняй хіміі».

Палітзьняволенай Вользе Залатар, маці пяцярых дзяцей, выставілі яшчэ два абвінавачаньні.

Заблякавалі «Беларускага партызана» і два іншыя сайты.

За апошнія суткі ў Беларусі, паводле Міністэрства здароўя, зарэгістраваныя 1 888 пацыентаў з COVID-19, памерлі 12.

Літвы заявіла аб намеры пабудаваць першы ўчастак загароды на мяжы зь Беларусьсю працягласьцю 110 км да красавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG