Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Станеўскі заклікаў маліцца за Беларусь: «Каб усе былі адно»


Юзаф Станеўскі

Прызначаны мітрапалітам Менска-Магілёўскім архібіскуп Юзаф Станеўскі зьвярнуўся да духавенства, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

«Пан Бог кліча мяне да новага служэньня ў сталіцы нашай дзяржавы ў самым цэнтры Эўропы, у Касьцёле з багатай і слаўнай гісторыяй, якую пісалі яго духавенства і вернікі, дастойныя папярэднікі на катэдры Менску і Магілёва, у тым ліку Сьведка веры нашага часу сьвятой памяці кардынал Казімір Сьвёнтэк. Усё гэта вельмі абавязвае і ўскладае вялікую адказнасьць, што, трэба прызнацца, на нейкі час нават спалохала мяне», — цытуе заварот архібіскупа Станеўскага партал catholic.by.

Архібіскуп дадаў, што адчувае ў прызначэньні асаблівы клопат папы Францішка пра сям’ю каталіцкага касьцёла Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Год сям’і, які мы цяпер праходзім, і «давер да маёй сьціплай асобы ў Год сьвятога Юзафа».

«Дарагія браты і сёстры, зьвяртаюся да вас з заклікам і просьбай прыняць мяне, бо я — „Юзаф, брат ваш“», — цытуючы словы са Сьвятога Пісаньня, сказаў мітрапаліт Станеўскі.

Ён папрасіў маліцца за папу Францішка, біскупаў і духавенства, вернікаў архідыяцэзіі.

«За нашу краіну і наш народ, каб мы сапраўды маглі выканаць жаданьне нашага Збаўцы Езуса Хрыста, аб чым Ён так горача прасіў Нябеснага Айца падчас апошняй вячэры: „Каб усе былі адно“», — гаворыцца ў звароце мітрапаліта Юзафа Станеўскага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG