Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад патлумачыў зьніжэньне «каранавірусных» надбавак мэдыкам «прынцыпам справядлівасьці»


Віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ігар Петрышэнка (другі зьлева) з чыноўнікамі

Паводле кіраўніцтва ўраду Беларусі, адпаведна рашэньню Аляксандра Лукашэнкі выплаты захаваюцца толькі тым мэдыкам, якія непасрэдна задзейнічаныя ў ліквідацыі ўзьдзеяньня каранавірусу.

Пра «аптымізацыю ковідных надбавак» у эфіры тэлеканалу АНТ расказаў намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

«Выплаты захоўваюцца, аднак з пэўнай карэкціроўкай — з улікам правапрымяняльнай практыкі і таго, што мы ўжо ажыцьцявілі пэўныя ахоўныя функцыі», — заявіў чыноўнік.

Па яго словах, гаворка найперш пра сродкі індывідуальнай засьцярогі, якімі «ў поўнай меры забясьпечаны мэдычны пэрсанал», а таксама вакцынацыю лекараў і пэрсаналу.

«Павінна быць рацыянальнае расходаваньне бюджэтных сродкаў. Самае галоўнае — прынцып справядлівасьці. У тых, хто працуе ў „чырвонай зоне“ з ковід-пацыентамі, гэтыя надбаўкі захаваюцца. Але з умовамі для рэаніматолягаў, анестэзіёлягяў і іншых: у залежнасьці ад колькасьці адпрацаванага часу. Іншымі словамі, толькі канкрэтна за пэрыяд прафэсійнай рызыкі», — растлумачыў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер таксама паведаміў, што за ўвесь 2020 год на ліквідацыю наступстваў каранавірусу выдаткавана 562 мільёны рублёў, у студзені–жніўні сёлета — на 200 мільёнаў больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG