Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Расеі: За Кадырава ў Чачэніі прагаласавалі 99,7% выбарнікаў


Аляксандар Лукашэнка і Рамзан Кадыраў, архіўнае фота

На выбарах кіраўніка Чачэніі Рамзану Кадыраву не хапіла 0,3% да 100-працэнтнага выніку.

Рамзан Кадыраў перамог на выбарах прэзыдэнта Чачэніі з 99,7% галасоў па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў, вынікае з дадзеных расейскага ЦВК.

Ягонымі супернікамі былі экс-мэр Грознага Іса Хаджымурадаў («Справядлівая Расея») і сябра КПРФ, дэпутат чачэнскага парлямэнту Халід Накаеў, перадае тэлеканал РБК.

Рамзан Кадыраў пачаў кіраваць Чачэніяй у 2007 годзе, неўзабаве пасьля таго, як у тэракце загінуў ягоны бацька-прэзыдэнт Ахмат Кадыраў. У 2016-м, на першых прамых выбарах кіраўніка рэспублікі, ён набраў 97,94% галасоў.

А ў мяцежным Хабараўскім краі, дзе паралельна зь леташнімі беларускімі пратэстамі на вуліцы выходзілі тысячы людзей, перамог часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара Міхаіл Дзегцяроў. Ён набраў 56,81% галасоў пасьля апрацоўкі 100% пратаколаў, паведамляе «Настоящее время».

Вядоўца «Первого канала» Марына Кім, які вылучалася ад партыі «Справедливая Росссия — За правду», атрымала 25,39%, Уладзімір Парфёнаў ад «Российской партии пенсионеров за социльную справедливость» — 10,02%, гендырэктар ТАА «Сфера» Бабек Мамедаў ад партыі «Родина» — 3,53%. Для перамогі кандыдат павінен быў набраць ня менш за 50% плюс адзін голас.

Міхаіла Дзегцярова прызначылі часовым выканаўцам абавязкаў губэрнатара Хабараўскага краю летам 2020 году пасьля арышту экс-кіраўніка рэгіёну Сяргея Фургала.

Пасьля гэтага ўдзельнікі акцый пачалі выступаць таксама і супраць новага кіраўніка, скандуючы: «Мишаню в баню!» (Міхаіл Дзегцяроў праславіўся здымкамі ў лазьні з кіраўніком ЛДПР Уладзімірам Жырыноўскім), «Чемодан, билет, Самара!» (у гэтым горадзе ён пачынаў кар’еру чыноўніка).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG