Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына старшыні Палаты прадстаўнікоў са згоды Лукашэнкі прызначылі дырэктарам кампаніі МТС


Пратэст працаўнікоў кампаніі МТС пасьля сфальшаваных выбараў. Кастрычнік 2020

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Уладзіслава Андрэйчанку новым кіраўніком апэратара мабільнай сувязі МТС. Раней ён узначальваў віцебскі філіял кампаніі.

Як паведаміў праўлады тэлеграм-канал «Пул первого», Уладзіслаў Андрэйчанка зьмяніў колішняга дырэктара МТС Уладзімера Карповіча, які займаў гэтую пасаду ад верасьня 2005 году.

Новы кіраўнік — сын Уладзімера Андрэйчанкі, былога старшыні Віцебскага аблвыканкаму, які цяпер узначальвае Палату прадстаўнікоў.

Лукашэнка узгадніў прызначэньне кіраўніка МТС, паколькі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» часткова знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці: 51% кампаніі належыць «Белтэлекаму», 49% — расейскай кампаніі МТС.

У 2013 годзе Андрэйчанка-малодшы прызнаваўся «Чалавекам году Віцебшчыны» за «эфэктыўнае кіраваньне прадпрыемствам».

Падчас леташніх пратэстаў кампанія МТС разам зь іншымі апэратарамі сувязі блякавала доступ карыстальнікаў да інтэрнэту. У кастрычніку 2020 году частка супрацоўнікаў кампаніі правяла акцыю пратэсту і заклікала да страйку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG