Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія навук: 13% беларусаў — за сяброўства ў Эўразьвязе, 26% — за нэўтралітэт, 38,5% — ні за што


«Трэцім будзеш?» Палітычная карыкатура ўкраінскага мастка Алега Кустоўскага.

Амаль траціна беларусаў хочуць, каб цягам 5-10 гадоў краіна захоўвала нэйтралітэт. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, вынікі якога абнародавалі 21 верасьня.

Паводле арганізатараў апытаньня, удзельнікам прапаноўвалася адказаць, якой яны хацелі б бачыць сваю краіну на міжнароднай арэне праз 5-10 гадоў.

Згодна з апрацаванымі дадзенымі, 26,7% рэспандэнтаў адказалі, што хацелі б бачыць Беларусь як дзяржаву, якая захоўвае нэўтралітэт і не ўваходзіць ні ў якія саюзы ці блёкі.

Яшчэ прыкладна па 13,7% выступаюць адпаведна за ўступленьне ў Эўразьвяз або інтэграцыю ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Ажно 35,8% не змаглі адказаць на пастаўленае пытаньне.

Сёлета ў жніўні, выступаючы перад журналістамі, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што на дадзеным этапе «фактычнага нэўтралітэту няма», бо Беларусь зьяўляецца чальцом АДКБ і ЭАЭС.

Тады ён выказаў сумнеў, што гэтую пазыцыю трэба замацоўваць у новай рэдакцыі Канстытуцыі ці наогул не запісваць нічога. Афіцыйная прапаганда яго горача падтрымала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG