Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых рабочых вінавацяць у здрадзе дзяржаве і спробе захапіць уладу, — праваабаронцы


"Амэрыканка", сьледчы ізалятар КДБ Беларусі

Затрыманыя 22 і 23 верасьня страйкамаўцы і супрацоўнікі заводаў дагэтуль утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА № 3

Гэта мінімум 11 чалавек, інфармацыя пра якіх пацьвердзілася.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьні адбыліся паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу 356 (здрада дзяржаве) і 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Санкцыя паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG