Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава атрымала прэмію імя Вацлава Гаўла


Марыя Калесьнікава ў судзе, 6 верасьня 2021

Марыя Калеснікава атрымала прэмію імя Вацлава Гаўла, якую ўручае Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы за выдатныя заслугі ў абароне правоў чалавека.

Тацяна Хоміч, сястра Марыі, атрымала ўзнагароду ад яе імя.

6 верасьня ў Менску агучылі прысуд Марыі Калесьнікавай — былую ўдзельніцу выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і прэзыдыюму Каардынацыйнай рады асудзілі на 11 гадоў калёніі.

  • Прэмія імя Вацлава Гаўла прысуджаецца Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы сумесна зь Бібліятэкай Вацлава Гаўла і Charta 77 Foundation, пачынаючы з 2013 году. Прэмія прысьвечаная памяці Вацлава Гаўла — апошняга прэзыдэнта Чэхаславаччыны і першага прэзыдэнта Чэхіі.
  • Прэмія Вацлава Гаўла зьяўляецца правапераемніцай прэміі Парляменцкай асамблеі Рады Эўропы ў правах чалавека, якая прысуджалася кожныя 2 гады, пачынаючы з 2007 году. Ляўрэатам прэміі можа стаць асоба або няўрадавая арганізацыя, якія працуюць у кірунку абароны правоў чалавека. Грашовая частка прэміі складае 60 тысяч эўраў.
  • Першым ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Раней Марыя Калесьнікава была ўзнагароджаная шэрагам іншых эўрапейскіх прэміяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG