Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі абвергла, што журналіста Мажэйку затрымалі ў Маскве, нібыта ён сам прыехаў у Беларусь


Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун

Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун пацьвердзіў затрыманьне Генадзя Мажэйкі ў рамках крымінальнай справы ч.3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Міліцэйскі чыноўнік запэўніў, што журналіста затрымалі на тэрыторыі Беларусі, а не ў Расеі, як сьцьвярджалі раней сваякі затрыманага.

«Грамадзянін Мажэйка выехаў у Расейскай Фэдэрацыі, адкуль меўся выляцець у трэцюю краіну. Аднак улады Расеі адмовілі яму ў такой магчымасьці і прадпісала пакінуць тэрыторыю. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.

Сытуацыя ня ёсьць чымсьці экстраардынарным, гэта практыка як у дзейнасьці праваахоўных органаў Беларусі, так і Расеі: кожны з бакоў у адпаведнасьці з палажэньнямі дамовы паміж дзяржавамі мае права аб’явіць непажаданасьць знаходжаньня той ці іншай асобы ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі. У нашых улікам маецца шэраг грамадзян Расеі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі», — сказаў у камэнтары Аляксей Бягун.

Журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка. Ён аўтар нататкі, прысьвечанай забітаму ў часу сілавога штурму кватэры супрацоўніка ІТ-кампаніі Андрэя Зельцара.

1 кастрычніка ў кватэры па месцы жыхарства Мажэйкі на працягу дзьвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні і абразе прадстаўніка ўлады.

Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты, распавёў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG