Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская на Варшаўскім форуме па бясьпецы: «Лукашэнка гатовы падвергнуць рызыцы незалежнасьць Беларусі»


Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бясьпецы і выказалася па некалькіх ключавых для Беларусі тэмах.

Пра трагедыю 29 верасьня:

«Загінулі два маладыя беларусы, а дзьве сям’і страцілі мужоў і татаў. Пасьля гэтай трагедыі больш за 100 чалавек былі арыштаваныя за публікацыю „нэгатыўных камэнтароў“ у інтэрнэце пра падзею. Гэтая трагедыя — вынік тэрору з боку рэжыму на працягу апошняга году».

Пра адносіны Беларусі і Расеі:

«Цяпер Лукашэнка спрабуе знайсьці рэсурсы ўсюды, дзе можна, і ён гатовы падвергнуць рызыцы эканамічную, вайсковую і палітычную незалежнасьць Беларусі. І гэта нясе рызыкі для бясьпекі ўсяго рэгіёну. Ідэю інтэграцыі з Расеяй часта падаюць як волю народу, але ў рэальнасьці большасьць беларусаў страціла настальгію па СССР. Нават афіцыйныя дадзеныя сацыёлягаў паказваюць, што абсалютная большасьць хоча, каб Беларусь будавала адносіны з Расеяй гэтак жа, як і з усімі іншымі суседзямі».

Ціханоўская чарговым разам заклікала міжнародную супольнасьць «не прызнаваць дакумэнты, падпісаныя Лукашэнкам ці яго нелегітымным урадам».

Варшаўскі форум па бясьпецы — штогадовая канфэрэнцыя, у арганізацыі якой удзельнічаюць МЗС, Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы, Фонд імя Казімежа Пуласкага і штаб-кватэра NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG