Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пахавалі забітага ў перастрэлцы з КДБ, колькасьць палітвязьняў перавысіла 800. Найважнейшае за 6 кастрычніка


Пахаваньне Андрэя Зельцара на лясных могілках пад Шабанамі

Падзеі 6 кастрычніка.

6 кастрычніка Андрэя Зельцара пахавалі на Лясных могілках у менскім мікрараёне Шабаны. Там прайшла і цырымонія разьвітаньня.

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бясьпецы і выказалася па некалькіх ключавых для Беларусі тэмах.

У Эўрапарляменце адбыліся дэбаты на тэму «Сытуацыя ў Беларусі пасьля аднаго году пратэстаў і іх гвалтоўнага задушэньня».

Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнаньне палітычнымі зьняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра».

У Беларусі прайшла хваля затрыманьняў за камэнтары пра гібель Зельцара і супрацоўніка КДБ. Што кажуць сваякі затрыманых і тыя, хто пакідаў камэнтары.

У інтэрвію тэлеканалу CNN Аляксандар Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў журналіста Мэт’ю Чэнса ў пашырэньні фэйкаў, калі той задаваў пытаньні пра рэпрэсіі ў Беларусі. Мы вырашылі праверыць некаторыя выказваньні самога Лукашэнкі.

Расейскі «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Эўразьвяз празь Беларусь на 70%. Экспарт зьнізіўся з 112 млн кубамэтраў на канец верасьня да 30 млн на пачатак кастрычніка.

У восеньскім рэгіянальным аглядзе экспэрты Сусьветнага банку прагназуюць рост беларускага ВУП сёлета ў 1,2%. Аднак на 2022 год яны прадракаюць падзеньне на 2,8%. Ацэнка пагоршылася адразу на 4,7 прагнознага пункта — раней гаварылі пра рост у 1,9%.

Міністэрства аховы здароўя выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» за 2020 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG