Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я яму напісала як чалавеку». На маці-адзіночку з Івацэвічаў зноў завялі справу за абразу міліцыянта


Супрацоўнік міліцыі, ілюстрацыйнае фота

На Вольгу Кронду, якая жыве ў Івацэвічах і адна гадуе дзіця, завялі новую крымінальную справу паводле 369-га артыкулу за зьнявагу міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.

У жніўні 33-гадовую Вольгу Кронду ўжо судзілі за абразу гэтага ж міліцыянта. Справу разглядалі ў закрытым працэсе на просьбу пацярпелага. Тады падставай для перасьледу сталі некалькі смайлікаў «какашка», якія жанчына пакінула пад фатаздымкам міліцыянта.

Суд пакараў яе двума гадамі хатняй «хіміі», таксама яна мусіць выплаціць сілавіку 2000 рублёў у якасьці маральнай кампэнсацыі.

Вольга абскардзіла гэты прысуд, але 28 верасьня абласны суд пакінуў яго ў сіле.

Цяпер жанчына папрасіла суд даць ёй магчымасьць выплачваць кампэнсацыю міліцыянту ў растэрміноўку, бо ня мае такіх грошай. Яна працуе рамесьніцай, гадуе чатырохгадовую дачку.

Сьледчы выдаў Вользе Крондзе пастанову пра абмежаваньне выезду за межы Беларусі. Хаця выезд і так быў абмежаваны яшчэ ў красавіку ў сувязі з адбыцьцём ёю «хіміі».

Цяпер жанчына зноў зьяўляецца падазраванай у злачынстве паводле 369-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Як гаворыцца ў дакумэнце, 3 і 4 жніўня, знаходзячыся ў кватэры, праз тэлефон у тэлеграм-канале «Салідарнасьць. Івацэвічы» яна разьмясьціла публікацыі, якія «прыніжаюць гонар і годнасьць асобы прадстаўніка ўлады, опэрупаўнаважанага Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў».

«Калі мне вынесьлі прысуд у жніўні ў івацэвіцкім судзе, я пакінула 4 жніўня ў тэлеграм-канале зварот да гэтага Куцко і напісала, што ён „абаср...ся і абняславіўся“. 19 жніўня днём мяне зь дзіцем вылавілі ў горадзе, у банку, пасадзілі ў машыну, прывезьлі дадому, зрабілі ператрус. Зноў забралі тэлефон на экспэртызу, — кажа Вольга. — І вось на мінулым тыдні ў сераду прыйшоў сьледчы з позвай на допыт у пятніцу 8 кастрычніка».

Вольга адмовілася ад дачы паказаньняў. Падчас размовы сьледчы не дазволіў ёй зрабіць аўдыёзапіс на тэлефон. Яна даведалася, што пакрыўджаны міліцыянт зноў напісаў на яе заяву, а 17 жніўня зрабілі экспэртызу яе камэнтароў.

«Паводле экспэртызы, якую праводзілі ў Берасьці, знайшлі зьнявагу, прыніжэньне гонару і годнасьці ў слове „абаср...ся“, — кажа Вольга. — Цяпер мне сказалі празь месяц чакаць выкліку. Я ў шоку, што ён напісаў паўторную заяву. Я напісала зварот у агульным чаце, пры чым тут выкананьне службовых абавязкаў? Я яму напісала як чалавеку. Я напісала, што ня згодная з экспэртызай, што ў слове „абаср...ся“ я ня бачу зьнявагі і прыніжэньня гонару і годнасьці», — кажа Вольга Кронда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG