Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адным Менску хворых столькі, як у афіцыйнай статыстыцы па ўсёй краіне? 


Машына мэдычных перавозак каля шпіталя ў Менску

Журналісты Zerkalo.io атрымалі лічбы пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Менску.

Прычым за адзін дзень падрабязную (7 кастрычніка) і за 12 дзён — выніковую колькасьць выпадкаў.

Агулам, паводле гэтых зьвестак, за 12 дзён у Менску было 23 625 выпадкаў. За гэты ж час у статыстыку Міністэрства аховы здароўя трапілі 23 688 выпадкаў ва ўсёй Беларусі.

У некаторыя дні колькасьць выпадкаў у Менску была большая за 3 тысячы, тады як у афіцыйнай статыстыцы максымальная колькасьць не перавышае 1998.

Zerkalo.io сьцьвярджае, што сапраўднасьць атрыманай імі базы пацьвердзілі некалькі мэдыкаў з розных арганізацый, а таксама некалькі пазначаных у табліцы пацыентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG