Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не прыедзе ў Менск у сярэдзіне кастрычніка, як чакаў Лукашэнка


Уладзімір Пуцін

Пуцін возьме ўдзел у паседжаньні Найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады празь відэасувязь.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, які раней сыходзіў на ізаляцыю пасьля выяўленьня ў ягоным атачэньні выпадкаў COVID-19, адмовіўся ад паездкі ў Менск. Прычына адмовы прэс-службай Пуціна не паведамляецца.

Пры гэтым пасьля самаізаляцыі Пуцін праводзіў сустрэчу з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.

У Менску 14–15 кастрычніка пройдуць пасяджэньні Найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады і Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Раней Пуцін заяўляў, што мае намер сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам «бліжэйшым часам». У якасьці месца сустрэчы прапаноўваўся Менск, пра што казаў і прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзьмітрый Пяскоў.

Лукашэнка заяўляў, што Пуцін прыедзе ў Менск у рамках саміта СНД «недзе 15 кастрычніка».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG