Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі і грамадзяне парушаюць масачны рэжым, Беларусь выйшла з дамовы аб рэадмісіі. Найважнейшае за 13 кастрычніка


Масачны рэжым у Менску

Падзеі дня 13 кастрычніка.

Актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год. Амаль пяць месяцаў таму стала вядома, што ён памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай сьмерці дагэтуль няма.

Студэнтку 3-га курса хімфаку БДУ Злату Януковіч затрымалі за фатаграфію, зробленую 10-га жніўня 2020-га года ў Менску.

Офіс Сталага каардынатара ААН у Беларусі выступіў з заявай адносна абвінавачваньняў афіцыйнага Менска нібыта ў «фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці».

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пакрытыкаваў цяперашнюю палітыку Вашынгтону і Брусэлю ў адносінах да Менску.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы заявіла пра арышт мужчыны, які меўся супрацоўнічаць з выведкай Беларусі. У камуністычныя часы падазраваны служыў у польскім аналягу беларускага АМАПу.

Пасьля некалькіх месяцаў крызісу зь мігрантамі Беларусь выйшла з пагадненьня з Эўразьвязам аб рэадмісіі.

Цяпер у Нямеччыне самая вялікая колькасьць мігрантаў зь Беларусі. Да гэтага найбольш іх было ў Літве — амаль 4,2 тысячы.

Суд Партызанскага раёну Менску адхіліў скаргу адвакатаў на меру стрыманьня журналісту газэты «Комсомольская правда в Беларуси» Генадзю Мажэйку.

Беларускія чыноўнікі не сьпяшаюцца выконваць абавязковае патрабаваньне насіць маскі ў грамадзкіх месцах.

Штраф за парушэньне масачнага рэжыму і іншых абмежавальных захадаў, уведзеных у сувязі з пандэміяй COVID-19, можа скласьці да 870 рублёў для фізычных асобаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG