Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч стала ляўрэаткай Прэміі свабоды імя Джона Маккейна


Тацяна Хоміч — сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай і былая каардынатарка перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі

Летась прэміяй таксама ўзнагароджвалі беларусаў.

Міжнародны рэспубліканскі інстытут ЗША ў Вашынгтоне прысудзіў Прэмію свабоды імя Джона Маккейна беларусцы Тацяне Хоміч, прадстаўніцы Каардынацыйнай рады ў пытаньнях палітвязьнях, сястры палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.

Прэмію таксама атрымаюць дэмакратычныя лідэры М’янмы, Літвы і Кубы.

Прэмія свабоды ўручаецца ў ЗША Міжнародным рэспубліканскім інстытутам штогод з 1995 году. Ляўрэатамі становяцца дзеячы, якія зрабілі значны ўнёсак у прасоўваньне свабод і дэмакратыі ў сьвеце.

Летась сярод ляўрэатаў таксама былі беларусы, тады Прэміяй свабоды ўзнагародзілі Сьвятлану Ціханоўскую, Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG