Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можа ковід лячыць рак, як мяркуе Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Дай Бог, каб ковід стаў лекам ад анкалягічных захворваньняў»

Аляксандар Лукашэнка, чалавек без мэдычнай адукацыі, выказаў гіпотэзу, што ковід можа лячыць рак. Ён заявіў, што пра гэта сьведчыць статыстыка па краіне — маўляў, за апошні год менш беларусаў сталі хварэць на рак. Паводле Лукашэнкі, COVID-19 ня толькі «прыціснуў грып», але і можа лячыць анкалягічныя захворваньні: «Анколягі падазраюць, што анкалёгія ўпала. Штосьці вось такое адбываецца». Пры гэтым ён не спасылаўся ні на якія дакумэнтальна пацьверджаныя дадзеныя.

Няпраўда

Анколяг Надзя Пятроўская ў інтэрвію Свабодзе тлумачыла, што падчас пандэміі COVID-19 колькасьць людзей у сьвеце, якім упершыню быў дыягнаставаны рак, значна зьменшылася. Гэты трэнд заўважаны і ў Беларусі. І гэта не азначае, што раку стала меней, а хутчэй азначае, што людзі не дайшлі да дактароў праз пандэмію.

Надзея Пятроўская: Гэтыя трывожныя тэндэнцыі кажуць нам пра тое, што ў пэрыяд пандэміі многія віды раку не дыягнастуюцца і ня лечацца. Колькасьць скрынінгавых тэстаў на рак шыйкі маткі, абадковай і прамой кішкі, малочнай залозы, прастаты і лёгкіх рэзка зьнізілася з прычыны боязі з нагоды COVID-19. Нацыянальны інстытут раку (NCI) прадказаў амаль 10 000 дадатковых сьмерцяў у ЗША толькі ад рака малочнай залозы і тоўстай кішкі на працягу наступных 10 гадоў праз зьвязаныя з пандэміяй затрымкі ў скрынінгу і лячэньні.

Гэта значыць, можна зрабіць выснову, што ў маштабах краіны кожны месяц вымушанай адтэрміноўкі плянавых і скрынінгавых дасьледаваньняў, гэта страчаныя жыцьці, якія можна было захаваць. У краінах ЭЗ масавая вакцынацыя дазволіла грамадзтву вярнуцца да звыклага ладу жыцьця, а анкалягічным пацыентам — да праграмнага лячэньня бязь хібаў у таймінгаў і схемах тэрапіі. А ў Беларусі мы цяпер маем сытуацыю вясны 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG