Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Вакцыну «Sputnik V» сёлета ў Эўразьвязе ня ўхваляць


Расейскую вакцыну супраць каранавірусу «Sputnik V» ня ўхваляць у Эўразьвязе як мінімум да першага кварталу 2022 году

Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва Reuters, ухваленьне расейскай вакцыны ў ЭЗ «Спутнік V» немагчымае да канца 2021 году.

Прычынай называюць адсутнасьць часткі зьвестак, якія неабходныя для разгляду заяўкі. Паводле працэдуры сэртыфікацыі, каб працэс ухваленьня быў завершаны на пачатку 2022 году, зьвесткі павінны быць прадстаўленыя расейскім бокам да канца лістапада 2021-га.

Паводле крыніцы Reuters, у рэгулятара няма прычынаў сумнявацца ў эфэктыўнасьці і бясьпецы расейскай вакцыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG