Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве пакінуў у сіле рашэньне аб экстрадыцыі беларуса Вадзіма Дубойскага


Вадзім Дубойскі

Першы апэляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі ў Маскве пакінуў у сіле рашэньне аб экстрадыцыі беларуса Вадзіма Дубойскага.

Пра гэта паведаміў «Медиазоне» адвакат Дзяніс Рэва.

20 кастрычніка Эўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расеі выдаваць Дубойскага. Суд пагадзіўся з аргумэнтамі адваката Дубойскага, які паказваў на перасьлед і магчымасьць катаваньняў у выпадку яго перадачы беларускім сілавікам, і прымяніў правіла 39 рэглямэнту ЭСПЧ — цяпер Расея ня зможа выдаць Дубойскага Беларусі, пакуль справа не будзе разгледжана ў Страсбуры. Берасьцеец знаходзіцца ў СІЗА ў расейскім Белгарадзе.

9 верасьня Белгарадскі раённы суд прыняў рашэньне аб экстрадыцыі Дубойскага ў Беларусь.

  • У Беларусі Вадзіма Дубойскага абвінавачваюць па справе аб удзеле ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК). У верасьні 2020 гады ён зьехаў у Маскву, а ў красавіку яго затрымалі за незаконнае перасячэньня расейска-ўкраінскай мяжы.
  • 22 верасьня, нягледзячы на тое, што апэляцыйная інстанцыя яшчэ не разгледзела скаргу Дубойскага, расейскія ўлады пачалі працэдуру экстрадыцыі. Ягоны адвакат пасьпеў прыпыніць працэс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG