Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі анулявалі ліцэнзію на вяшчаньне тэлеканалу, створанага на аснове расейскага дзяржаўнага


Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі анулявала ліцэнзію на вяшчаньне расейскамоўнага Першага Балтыйскага каналу, піша Delfi. Такое рашэньне ў радзе патлумачылі трыма парушэньнямі, дапушчанымі тэлеканалам на працягу году.

Адно з парушэньняў тычылася інфармацыі, якая «пагражала грамадзкаму здароўю ці магла ствараць сур’ёзную рызыку». У адной зь перадач, у прыватнасьці, гаварылася пра тое, што каранавірус — гэта хвароба зь нізкім узроўнем заразьлівасьці і ад яе можна засьцерагчыся, ужываючы ў ежу селядзец, перадае выданьне.

Ліцэнзія на вяшчаньне тэрмінам на 10 гадоў была выдадзена тэлеканалу ў лютым 2015 году, яна будзе анулявана з 26 кастрычніка.

Першы Балтыйскі канал — тэлеканал, створаны на аснове расейскага дзяржаўнага Першага каналу дзеля трансьляцыі яго перадач у краінах Балтыі. З 27 верасьня, як адзначае Delfi, тэлеканал пачаў прапаноўваць гледачам перадачы на латыскай мове — так кіраўніцтва спрабавала прыцягнуць шырэйшую аўдыторыю сярод гледачоў Латвіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG