Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пісьменьнік Юры Станкевіч, у Беларусі адмянілі масачны рэжым. Найважнейшае за 22 кастрычніка


Моцны вецер абламаў зубец крамлёўскага муру. 22 кастрычніка 2021

Падзеі 22 кастрычніка.

У пятніцу 22 кастрычніка на 77-м годзе жыцьця памёр пісьменьнік Юры Станкевіч. У большасьці сваіх твораў маляваў апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні.

У Брусэлі сёньня завяршыўся двухдзённы саміт Эўразьвязу, у якім бяруць удзел кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў. Удзельнікі саміту заявілі, што Эўразьвяз будзе надалей супрацьстаяць няспынным атакам з боку беларускага рэжыму.

У Брусэлі на другі дзень саміту Эўразьвязу абмяркоўвалі сытуацыю на вонкавых межах, выкліканая дзеяньямі беларускага рэжыму.

Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы ў лясным масіве пад вёскай Кусьцінцы ў Падляскім ваяводзтве знайшоў парэшткі мужчыны.

Міністэрства аховы здароўя ўнесла зьмены ў Санітарныя нормы і правілы, зьвязаныя з COVID-19. Зь іх цалкам выключылі пункт, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце.

Мэдыкі, якія штодня сутыкаюцца з ахвярамі пандэміі, на ўмовах ананімнасьці камэнтуюць адмену масачнага рэжыму ў Беларусі. Некаторыя ня могуць стрымаць эмоцый і выказваюцца вельмі рэзка.

Чаму сьвет не сьпяшаецца адмаўляцца ад масак?

Супраца з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця не прадугледжвае для Беларусі пераходу на адзіную валюту ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

МУС Беларусі ўнёс у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» тэлеграм-канал «Ждановічы сёньня» і тэлеграм-чат «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG