Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны загадаў выслаць з краіны амбасадараў 10 заходніх краінаў


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган выдаў распараджэньне Міністэрству замежных справаў выслаць з краіны амбасадараў дзесяці заходніх краінаў. У тым ліку — ЗША, Швэцыі і Нямеччыны.

Пра гэта паведамляе газэта Daily Sabath.

Беспрэцэдэнтны крок патлумачаны заклікам дыпляматаў вызваліць падазраванага ў спробе дзяржаўнага перавароту турэцкага філянтропа і праваабаронцу Асмана Кавалу.

Пракуратура Стамбула абвінавачвае яго ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне ў ліпені 2016 года, ён арыштаваны. Абвінавачваньні былі прад’яўленыя яму адразу пасьля таго, як суд апраўдаў яго па справе аб спробе скінуць урад пасьля масавых пратэстаў у Стамбуле ў 2013 годзе.

Вызваліць яго раней на гэтым тыдні заклікалі амбасады ЗША, Нямеччыны, Францыі, Нідэрляндаў, Канады, Новай Зэляндыі, Даніі, Нарвэгіі, Фінляндыі і Швэцыі.

Турэччына — сябра NATO і кандыдат на ўступленьне ў Эўразьвяз. Нягледзячы на гэта амбасадары ўсіх гэтых краін будуць абвешчаныя пэрсона нон грата. У чацьвер Эрдаган заявіў, што ў дыпляматаў няма права павучаць Анкару зь яе ўласнай тэрыторыі. «Хто вы наогул такія?» — заявіў тады ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG