Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны санітарны лекар: Кітайскую вакцыну накіроўваем для цяжарных, магчымыя паступленьні і іншых вакцын


Ілюстрацыйнае фота.

Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка пракамэнтаваў недахоп кітайскай вакцыны ў некаторых паліклініках.

Прычына можа быць у тым, што Vero Cell накіроўваюць для цяжарных. Таксама ён распавёў пра навіну ў тэставаньні на COVID-19: зараз у першую чаргу будуць рабіць антыген-тэсты, а не ПЦР. Пра гэта ён паведаміў у эфіры «Беларусь 1».

Як піша Zerkalo. io, на працягу некалькіх дзён іх чытачы паведамлялі, што не маглі прышчапіцца кітайскай вакцынай Vero Cell у асобных паліклініках.

— З улікам таго, што ў Sinofarm няма супрацьпаказаньняў для цяжарных жанчын, мы пераразьмяркоўваем і накіроўваем гэтую вакцыну ў Менску і рэгіёны ў першую чаргу для вакцынацыі цяжарных жанчын. Хачу сказаць, каля 400 жанчын ужо прышчэплена, гэта 2,5% ад колькасьці якія падлягаюць. Гэтая праца будзе працягвацца.

Па словах Тарасенкі, запас вакцыны ў Беларусі цалкам дастатковыя, «з разьліку 800 тысяч чалавек». Ён не ўдакладніў, пра якую менавіта вакцыну гаворка.

— Ці будуць і ў далейшым ажыцьцяўляцца закупкі як «Спутника V», так кітайскай вакцыны. Магчымыя паступленьні і іншых вакцын, — сказаў галоўны санітарны ўрач.

Якія менавіта іншыя вакцыны і калі можна чакаць у Беларусі — Тарасенка не ўдакладніў. Каб не ўзьнікала ажыятажу, ён прапанаваў загадзя запісвацца на пэўны час вакцынацыі.

Тарасенка паведаміў, што пасьля нарады ў Лукашэнкі, мэдыкі пачалі пераход на антыген-тэсты, паколькі яны таньнейшыя і даюць больш хуткі вынік, чым тэсты ПЦР.

Таксама Тарасенка распавёў пра новы штам каранавірусу, зарэгістраваны ў Беларусі — дэльта-лайт.

— Пакуль нейкіх адрозьненьняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя, у асноўным штам дэльта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG