Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зафіксавалі выпадкі новага штаму «дэльта-лайт»; кітайскай вакцынай пачалі прышчапляць цяжарных


Ілюстрацыйнае фота

Па словах намесьніка міністра аховы здароўя, у Беларусі прышчапілі 2,5% цяжарных.

Галоўны санітарны лекар Беларусі назваў прычыну зьнікненьня кітайскай вакцыны Vero Cell з пунктаў вакцынацыі: ёй сталі прышчапляць цяжарных. Пра гэта першы намесьнік міністра аховы здароўя Аляксандар Тарасенка сказаў у праграме «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1».

Для вакцынацыі выбралі кітайскі прэпарат, бо ён ня мае проціпаказаньняў для цяжарных. Тарасенка назваў лічбу ў 4000 вакцынаваных жанчын. Наяўнасьць прышчэпкі дазволіць вакцынаваць 800 тысяч чалавек. Далей дзяржава плянуе купляць як кітайскую вакцыну, так і расейскі «Спутник V».

Тарасенка таксама заявіў і пра новы штам каранавірусу, зарэгістраваны ў Беларусі. Размова пра «дэльта-лайт».

«У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але зь верасьня мы пачалі выяўляць хаджэньне такога штаму, як дэльта-лайт. Пакуль нейкіх адрозьненьняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя».

Для дэльта-штаму характэрная вялікая кантагіёзнасьць — вірус здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека, хапае пары хвілін знаходжаньня разам. Усё часьцей штам выяўляюць у людзей 30-39 гадоў і 40-49 гадоў.

«Мы адзначаем, што па Менску, у адрозьненьне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў», — сказаў галоўны санітарны лекар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG