Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Споўнілася 65 гадоў Вугорскай рэвалюцыі 1956 году


Маніфэстацыя ў Будапэшце, 23 кастрычніка 2021

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў у суботу заяву ў сувязі з 65-й гадавінай Вугорскай рэвалюцыі 1956 году.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у пэрыяд паўстаньня і баявых дзеяньняў з канца кастрычніка да 31 сьнежня 1956 году загінулі 2652 вугорскія паўстанцы, 348 мірных жыхароў, і было паранена 19 226 чалавек.

У заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту, у прыватнасьці, сказана: «Мы ўспамінаем адважных мужчын і жанчын, якія змагаліся за сваю свабоду на вуліцах Будапэшту і па ўсёй краіне. Іх імкненьне да свабоды рэалізавалася ў 1989 годзе, калі Вугоршчына стала дэмакратычнай краінай».

У Вашынгтоне падкрэсьліваюць, што ЗША адзначаюць гэтую гістарычную дату разам з "партнэрам і саюзьнікам па NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG