Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра загад Лукашэнкі і сытуацыю з COVID-19


Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, якія трэба абмежаваньні ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу ў Беларусі.

Саўка:
Грышка, эта проста какойта празьнік!
Адмянілі ўсе гэтыя маскі,
Сьнялі ўсе эці агранічэнья,
Адмянілі ўсе нашы мучэнья.
Ня суй в наморднік свой нос,
Всё гэта псіхоз!

Грышка:
Гледзячы на тое, што ў нас дзеецца –
Падкараціць яны хочуць насельніцтва
На пару дзясяткаў ці сотняў тысячаў.
Проста як дрэвы ў пушчы высекчы.
Схавай пад маскай свой нос,
Ад кавідных пагроз!

Саўка:
Мне надаела баяцца кавіда.
Лучшэ налей, давай-ка вып’ем!
А прызідзенту спасіба бальшое,
Он нас любіць усёй душою.
Ня суй в наморднік свой нос!
Всё гэта псіхоз.

Грышка:
Яшчэ крыху, яшчэ вось трохі –
І мы наблізімся да катастрофы.
Лекары пакуль яшчэ даюць рады,
Але мусяць выконваць дурныя загады.
Схавай пад маскай свой нос
Ад кавідных пагроз!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG