Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія лякарні пераводзяць у звычайны рэжым: Мінздароўя заявіла пра «зьніжэньне» хвалі COVID-19


Ілюстрацыйнае фота

Адказнасьць за перавод лякарняў у звычайны рэжым працы ўзяў на сябе міністар аховы здароўя.

Дзьмітры Піневіч заявіў, што колькасьць хворых пайшла на спад. Цяпер цягам месяца лякарні паступова будуць пераходзіць на звычайны рэжым працы. Пры гэтым Піневіч заявіў пра важнасьць вакцынацыі.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лістапада поўны курс вакцынацыі ў Беларусі прайшлі 2,5 мільёна чалавек. Прышчапіцца ў Беларусі можна толькі расейскай і кітайскай вакцынамі, заходнія недаступныя.

Афіцыйныя дадзеныя беларускага Міністэрства аховы здароўя па колькасьці хворых і памерлых ад каранавірусу неаднаразова крытыкаваліся. Яшчэ ў верасьні 2020 году іх раскрытыкаваў акадэмік Аляксандар Мрочак. У сакавіку 2021 году Свабода публікавала артыкул з інфармацыяй ад лекараў беларускіх шпіталяў, якія лічылі афіцыйныя зьвесткі пра колькасьць хворых і памерлых заніжанымі прыкладна ў сем разоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG