Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19. У Італіі адбыліся пратэсты супраць «зялёных пашпартоў»


Пратэсты супраць вакцынацыі ў Рыме

Пратэставыя акцыі прайшлі ў трох буйных гарадах краіны.

Тысячы людзей у Мілане, Рыме і Турыне пратэставалі супраць уведзеных урадам Італіі карантынных абмежаваньняў. Улады краіны выступілі за ўвядзеньне абавязковых «зялёных пашпартоў», згодна зь якімі ў рэстарацыі, музэі і іншыя грамадзкія ўстановы можна будзе трапіць толькі цалкам вакцынаваным ад COVID-19 людзям, піша агенцтва DPA.

У Мілане акцыя сабрала каля 4 тысяч чалавек. Каля Аркі Міру выступіў Робэрт Кэнэдзі, пляменьнік забітага прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Ён выказаўся супраць вакцынацыі. Шэсьце правесьці не ўдалося, бо лямбардыйскі аддзел Міністэрства ўнутраных спраў выдала пастанову аб тым, што акцыі мусяць прайсьці выключна ў канкрэтным месцы, бяз шэсьцяў.

У правінцыі П’емонт такіх абмежаваньняў не было, таму ў Турыне людзі прайшлі па горадзе, скандуючы лёзунгі «Свабоду!» і «Такія, як мы, ніколі не здаюцца».

У Рыме каля 400 чалавек выйшлі на акцыю пратэсту на тэрыторыі побач са старажытным цыркам Максымус.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG