Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даклад спэцыялістаў у кібэрбясьпецы: Беларусь ад 2016 году вядзе падрыўную дзейнасьць супраць краінаў NATO з Усходняй Эўропы


Беларусь ад 2016 году ўцягнутая ў хакерскую і дэзынфармацыйную кампанію ў кібэрпрасторы супраць усходнеэўрапейскіх краін NATO, паведаміла ў аўторак агенцтва Associated Press (AP) са спасылкай на даклад базаванай у ЗША кампаніі Mandiant, якая займаецца кібэрбясьпекай.

AP удакладняе, што ў дакладзе Mandiant упершыню згадваецца дачыненьне Беларусі да хакерскай групы Ghostwriter, як мяркуецца, зьвязанай з Расеяй.

Паводле дадзеных AP, Mandiant выявіла сьведчаньні таго, што Беларусь рабіла кібэратакі, у тым ліку супраць парлямэнтароў Нямеччыны, шпіёніла за апазыцыянэрамі і выкрадала канфідэнцыйную інфармацыю.

Спэцыяліст кампаніі Mandiant, які займаецца аналізам кібэршпіёнскіх апэрацый, Бэн Рыд ня стаў удакладняць, чаму ў кампаніі так упэўнены, што ўрад Беларусі тэхнічна спрыяў хакерам, а яны, відаць, дзейнічалі зь Менску. Рыд пры гэтым спаслаўся на пакінутыя «лічбавыя сьляды» хакераў і на пацьверджаньне высноваў Mandiant зь іншых крыніц. Таксама ён не патлумачыў, чаму Mandiant зьвязала беларускіх вайскоўцаў з хакерскай групай UNC1151, і толькі падкрэсьліў, што ня можа раскрываць такой інфармацыі дзеля абароны крыніц Mandiant і мэтадаў працы кампаніі.

Паводле інфармацыі AP, асноўныя цэлі для кібэрактыўнасьці Беларусі — Польшча, Літва і Латвія, а таксама Ўкраіна.

Агенцтва AP нагадвае, што Mandiant працуе ў цесным кантакце з праваахоўнымі органамі і выведнымі службамі краін Захаду і ўважліва сочыць за дзейнасьцю Ghostwriter.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG