Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў пайшоў прырост хворых на COVID-19


Каранавірус

За мінулыя суткі ў краіне афіцыйна зарэгістравалі 1862 новыя выпадкі каранавірусу. Гэта на 108 чалавек больш, чым у панядзелак, 15 лістапада.

Пры гэтым выпісаныя зь лякарняў 2894 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі было выяўлена 632 887 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 614 098 пацыентаў, памерлі 4888. Пры гэтым афіцыйныя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя шматразова крытыкаваліся як несапраўдныя, заніжаныя ў некалькі разоў.

Міністэрства таксама паведамляе, што больш за 3,23 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 2,5 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Павелічэньне колькасьці хворых адбылося на фоне рашэньня пачаць пераводзіць лякарні ў звычайны рэжым працы. Так пастанавіў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч 11 лістапада, сказаўшы, што колькасьць хворых стала падаць.

Яшчэ ў верасьні 2020 году афіцыйныя дадзеныя па каранавірусе скрытыкаваў акадэмік Аляксандар Мрочак. У сакавіку 2021 году Свабода публікавала артыкул з інфармацыяй ад лекараў беларускіх шпіталяў, якія лічылі афіцыйныя зьвесткі пра колькасьць хворых і памерлых заніжанымі прыкладна ў 7 разоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG