Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з высокапастаўленымі чыноўніцамі і амбасадаркай ЗША


Ціханоўская казала пра неабходнасьць дапамогі палітвязьням і патрабаваньня іх поўнага вызваленьня.

Святлана Ціханоўская 19 лістапада сустрэлася з

  • намесьніцай дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зэяй,
  • дырэктаркай па дэмакратыі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША пры Белым доме Тэс Макенэры,
  • амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр,
  • прадстаўнікамі каманды Бабарыкі і Каардынацыйнай рады Тацянай Хоміч і Іванам Краўцовым.

876 беларусаў прызнаныя палітвязьнямі. Яшчэ тысячы знаходзяцца ў зьняволеньні з палітычных матываў, але адмаўляюцца ад прызнаньня палітвязьнямі, бо гэта пагражае большым ціскам і пагаршэньнем умоваў, сказала Ціханоўская.

Яна апавяла, што больш за 20 палітвязняў маюць крытычныя праблемы са здароўем і іх жыцьцё пад пагрозай.

У той жа час яна заявіла, што «нельга дапусьціць гандлю палітвязьнямі. «Лукашэнка ўжо пракручваў гэты трук некалькі разоў», – адзначыла Ціханоўская.

Ціханоўская сказала, што трэба дапамагчы сем'ям палітвязьняў, незалежным мэдыям, грамадзянскім ініцыятывам і беларускім перасяленцам.

«Людзі павінны адчуваць дапамогу і ведаць, што яны не застануцца ў бядзе», — адзначыла яна.

Узра Зэя расказала пра заплянаваныя і скаардынаваныя паміж Эўразьвязам і ЗША санкцыі.

На сустрэчы таксама абмеркавалі ўдзел беларускіх дэмакратычных сілаў у саміце па дэмакратыі, які абвясьціў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.

Гэтай сустрэчай ЗША падкрэсьліла падтрымку дэмакратычных памкненьняў беларускага народу, напісала ў твітэры Узра Зэя.

«Пара вызваліць палітвязьняў, спыніць жахлівыя злоўжываньні рэжыму і правесьці свабодныя і справядлівыя выбары» — адзначыла яна.

Асобна яна ўзгадала пра зьняволенага журналіста Радыё Свабоды Ігара Лосіка.

«Мы працягваем уважліва сачыць за справай журналіста Беларускага Радыё Свабода Ігара Лосіка. Ігар, калі ласка, ведай, што ЗША з табой і падтрымліваюць цябе. Мы заклікаем неадкладна вызваліць Ігара Лосіка і ўсіх іншых палітвязьняў», — напісала Узра Зэя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG