Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля сотні мігрантаў трапілі ў беларускія лякарні за апошнія дні


Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Прычыны — каранавірус, захворваньні лёгкіх, траўмы і іншыя праблемы са здароўем.

Каля сотні мігрантаў, часова разьмешчаных у лягістычным цэнтры каля пункту пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, спатрэбілася мэдычная дапамога. Пра гэта паведаміла начальніца Галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Людміла Кеда, пішуць РИА Новости.

«Мы возім пацыентаў у Горадню. Асноўныя клінікі — лякарня хуткай мэдычнай дапамогі і ўнівэрсытэцкая клініка. Дзяцей адпраўляем у дзіцячую клінічную лякарню, цяжарных — у пэрынатальны цэнтар. На сёньня завезьлі каля 100 чалавек», — паведаміла Кеда дэлегацыі САЗ, якая напярэдадні прыехала ў цэнтар.

Сярод асноўных прычын шпіталізацыі Кеда вылучыла пнэўманію, выкліканую каранавірусам, захворваньні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракту і траўмы, атрыманыя на мяжы. Адзін зь мігрантаў праз пнэўманію знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі.

У панядзелак, 22 лістапада, у Беларусь прыбудзе дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ґанс Клюґе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG