Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паведаміў, што рэвакцынаваўся прэпаратам «Спутник Лайт»


Уладзімір Пуцін падчас наведваньня бальніцы для пацыентаў з каранавіруснай інфэкцыяй у Маскве. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін расказаў на сустрэчы з распрацоўнікам расейскай вакцыны «Спутник V», намесьнікам дырэктара Інстытуту Гамалеі Дзянісам Лагуновым, што ён рэвакцынаваўся ад каранавіруснай інфэкцыі прэпаратам «Спутник Лайт».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Па словах Пуціна, праз дзьве гадзіны пасьля прышчэпкі ён адчувае сябе добра. Кіраўнік Расеі таксама дадаў, што хоча прыняць удзел у іспытах назальнай формы вакцыны «Спутник V».

У красавіку прэс-служба Крамля заяўляла, што Пуцін вакцынаваўся ад COVID-19, пазьней ён удакладніў, што прэпаратам «Спутник V». Аднак фатаграфіі ці відэаздымкі працэдуры не былі абнародаваныя.

У канцы верасьня на першай афіцыйнай вочнай сустрэчы пасьля выхаду Пуціна з самаізаляцыі з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам, расейскі лідэр расказаў, што не заразіўся, хоць у яго асяродзьдзі многія захварэлі. На думку прэзыдэнта Расеі, яму дапамагла вакцынацыя «Спутником V», дзякуючы якой у яго захоўваецца высокі ўзровень антыцелаў.

«Спутник Лайт» — адзіны зарэгістраваны ў Расеі прэпарат, для вакцынацыі якім патрабуецца толькі адзін укол. Гэта першы кампанэнт двухкампанэнтнай вакцыны «Спутник V» і будзе выкарыстоўвацца ў Расеі толькі для паўторнай вакцынацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG