Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўтара тыдня ад каранавірусу памерлі трое беларускіх сьвятароў


Абразы ў праваслаўнай царкве, ілюстрацыйнае фота

Паводле рабочай групы пры маскоўскім патрыярху па каардынацыі дзейнасьці царкоўных устаноў ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі, у канцы кастрычніка ня стала адразу некалькіх сьвятароў зь Беларусі.

«Наша Ніва» спасылаецца на дакумэнт, паводле якога 21 кастрычніка ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй, на 68-м годзе памёр клірык Маладэчанскай япархіі Беларускага экзархату іярэй Мікалай Гарбачонак. Ён быў настаяцелем Сьвята-Траецкага храму ў Крывічах Мядзельскага раёну.

26 кастрычніка ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй, на 83-м годзе памёр клірык Наваградзкай япархіі Беларускага экзархату протаіярэй Віктар Бакавец, настаяцель Спаса-Праабражэнскага катэдральнага сабору ў Слоніме.

30 кастрычніка памёр клірык Берасьцейскай япархіі Беларускага экзархату протаіярэй Міхаіл Канцэвіч, настаяцель прыходу храму сьвятога апостала Іаана Багаслова ў вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага раёну. Яму было 65 гадоў.

У пачатку году ад наступстваў каранавірусу памёр мітрапаліт Філарэт, які больш за 20 гадоў кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG