Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр архітэктар знакавых будынкаў у Менску і Салігорску Алег Варабʼёў


Адзін з самых адметных праектаў Алега Варабʼёва ў Менску — будынак для Беларускай калійнай кампаніі, у якім цяпер месьціцца Банк разьвіцьця (архіўнае фота)

24 лістапада памёр адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх архітэктараў Алег Варабʼёў. Пра сьмерць на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў ягоны сын Арсеній.

Прычына сьмерці пакуль не названая.

Алег Варабʼёў пачынаў працу ў 1980-я гады ў Салігорску, а пазьней ён спраектаваў шмат знакавых будынкаў у Менску.

Сярод асноўных працаў Варабʼёва:

  • У Салігорску: навучальны камбінат Дзяржкамнафтапрадуктаў і АСК Белнафтабаза; дзіцячы комплекс (1981),
  • 21-павярховы інжынэрны корпус ВА «Беларуськалій» (1984);
  • у Менску: навучальна-аздараўленчы комплекс Белдзяржунівэрсытэту на вул. Кастрычніцкай,
  • фірмовы салён-крама на праспэкце газэты «Праўда» (1986),
  • гатэль «Арбіта» (1989–1991),
  • крама «Кірмаш» на пр. Дзяржынскага (1990),
  • Міжнародны адукацыйны цэнтар на пр. газэты «Праўда» (1994, у суаўтарстве),
IBB-цэнтар у Менску
IBB-цэнтар у Менску
  • бізнэс-цэнтар на вул. Гікалы (2001),
  • банк «Масква-Мінск» на вул. Камуністычнай (2003),
  • рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры XIX ст. па вул. Герцэна і Замкавай (2000);
  • будынкі філіялаў «Прыёрбанку» ў Лідзе (2002) і «Беларусбанку» ў Маладэчне (2003),
  • будынак Беларускай калійнай кампаніі ў Менску (2008)

На месцы зьнесенага выстаўнага цэнтру «Белэкспа» на вуліцы Янкі Купалы паводле праекту бюро «Варабʼёў і партнэры» будуюць гатэль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG