Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія ўлады адмовіліся ад рамонту помніка Леніну праз «дэфіцыт сродкаў»


Помнік Леніну ў цэнтры Гомля.

Кіраўніцтва Гомельскага гарвыканкаму перадумала рамантаваць помнік Леніну, які стаіць у сквэры ля кінатэатра «Мір».

Як паведамляе мясцовы сайт «Флагшток», зь ініцыятывы мясцовых камуністаў першапачаткова плянавалася выдаткаваць на гэта зь мясцовага бюджэту 34 тысячы рублёў.

Аднак гамельчукі стварылі пэтыцыю з просьбай не марнаваць сродкі на абнаўленьне скульптуры, дэмантаваць, калі яна стварае небясьпеку, а грошы лепш перадаць на мэдыцыну.

Пад зваротам падпісаліся больш за 300 чалавек. Напярэдадні ініцыятары атрымалі адказ, у якім першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Германаў паведаміў, што «працэдура выбару падраднай арганізацыі на рамонт названага помніка адмененая».

У лісьце чыноўнік патлумачыў, што пошук падрадчыкаў адмянілі «ў сувязі з дэфіцытам бюджэтных сродкаў».

Раней жыхары востра крытыкавалі кіраўніцтва гораду за выдаткаваньне мільёнаў бюджэтных рублёў на грамадзкую прыбіральню і гіганцкі флагшток.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG