Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская атрымала запрашэньне прэзыдэнта ЗША Байдэна ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю


Ціханоўская падчас візыту ў Кангрэс ЗША ў 2021 годзе

На Саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў, большасьць зь якіх карыстаюцца дэмакратычнай формай кіраваньня.

Першы саміт за дэмакратыю пройдзе ў онлайн-рэжыме. Чакаецца, што ў 2022 годзе саміт зьбярэ сусьветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркаваньня стану дэмакратыі, кіраўнікоў дзяржаў заахвочваюць да практычных крокаў, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

На саміт не запрасілі шэраг краін, сярод якіх Расея, Кітай, Турэччына, Казахстан, Паўночная Карэя і Вэнэсуэла. У той жа момант на саміт запрасілі лідэраў «дзяржаваў з аўтарытарнымі характарыстыкамі» — Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Пакістану.

Сьвятлана Ціханоўская 10 сьнежня выступіць у рамках сэкцыі «Умацаваньне дэмакратыі і супрацьдзеяньне аўтарытарызму». На прыкладзе крызісу ў Беларусі яна зьвернецца да тэмы важнасьці выбараў і іншых дэмакратычных інстытутаў, як грамадзтвы могуць супрацьстаяць аўтарытарызму і што неабходна рабіць для супрацьдзеяньня дэзынфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG