Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памёр паэт Мікола Мятліцкі


Мікола Мятліцкі

Мятліцкаму было 67 гадоў.

Ад каранавірусу ў Менску на 68-м годзе жыцьця памёр паэт, перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікола Мятліцкі. Пра яго сьмерць паведамляе Радыё Рацыя.

Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 году ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 году — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002 — 2014 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».

Выдаў зборнікі вершаў «Абэліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996), «Жыцьця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло буслінага крыла» (2010), «Чалавек падымае неба» (2012), «Мой боль вырастае да зор» (2016), «Прысутнасьць» (2017), «Бясьсьмертнік» (2019), «Існасьць» (2020) і іншыя, а таксама шэраг кніг паэтычных перакладаў зь літаратур народаў сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG