Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі выявілі два выпадкі «Омікрону»


Улады Вялікай Брытаніі ў суботу заявілі, што ў краіне выяўлены два першыя носьбіты штаму каранавірусу «Омікрон», які напярэдадні быў уключаны Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя ў лік штамаў, якія выклікаюць асьцярогі.

Некалькі дзён таму спэцыялісты ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы выявілі новую мутацыю каранавірусу. Штам імкліва распаўсюджваецца па ПАР і іншых краінах поўдня Афрыкі. Фармальна пацьверджана толькі каля 100 выпадкаў заражэньня ім, аднак спэцыялісты перакананыя, што ў рэальнасьці гэтых выпадкаў значна больш.

Абодва заражаныя новым штамам нядаўна прыляцелі ў Брытанію з ПАР.

Напярэдадні быў пацьверджаны першы выпадак заражэньня Омікронам на тэрыторыі ЭЗ — у Бэльгіі, прычым заражаны прыехаў ня з поўдня Афрыкі, а з Эгіпту.

Магчымыя выпадкі заражэньня Омікронам у суботу правяраюць таксама ў Нямеччыне і Чэхіі. Раней, апроч поўдня Афрыкі, новы штам выявілі таксама ў Ганконгу і Ізраілі. Шэраг краін сьвету на фоне паведамленьняў аб новым штаме абмежавалі або адмянілі авіязносіны з ПАР і суседнімі краінамі або ўвялі абавязковы карантын для тых, хто прыяжджае адтуль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG