Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх дадзеных, у парлямэнт Кіргізстану праходзяць 6 партый, зь іх адна апазыцыйная


На выбарчым участку ў Бішкеку

У парлямэнт Кіргізстану, дзе ў нядзелю прайшлі выбары, паводле папярэдніх зьвестак Цэнтральнай выбарчай камісіі пасьля падліку больш за 90 працэнтаў бюлетэняў, праходзяць шэсьць партый, сярод іх толькі адна апазыцыйная.

Наперадзе праўрадавая партыя «Ата-Джурт Кыргызстан», за якой ідуць яшчэ 4 ляяльныя дзейным уладам партыі. З апазыцыйных сіл пяціпрацэнтны бар’ер пераадольвае толькі партыя «Бутун Кыргызстан».

Пры гэтым падчас падліку галасоў паведамлялася, што ў парлямэнт могуць прайсьці да 10 партый, у тым ліку 4 апазыцыйныя.

Па партыйных сьпісах абіраюцца 54 дэпутаты з 90, астатнія 36 дэпутатаў будуць прадстаўляць аднамандатныя акругі, таму дакладны расклад сіл у будучым парлямэнце пакуль не вядомы. Прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта Садыра Джапарава, відавочна, будуць мець большасьць.

Яўка на выбарах, паводле апошніх зьвестак, ледзь перавысіла 30 працэнтаў, што стала рэкордна нізкім паказьнікам за ўсю гісторыю выбараў у незалежным Кіргізстане.

Паведамлялася аб парушэньнях, такіх як арганізаваны падвоз выбаршчыкаў або іх подкуп.

Вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі восеньню мінулага года, былі адмененыя з прычыны масавых пратэстаў. Яны ўрэшце прывялі да зьмены прэзыдэнта, а пасьля і канстытуцыі краіны. Новы асноўны закон, прыняты сёлета, фактычна ператварыў парлямэнцкую рэспубліку ў прэзыдэнцкую.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG