Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пакінулі два асуджаныя ў «карагоднай справе»


Адзін з судоў у карагоднай справе

Яны змаглі пераехаць мяжу і цяпер у бясьпецы.

Асуджаныя ў гучнай крымінальнай справе аб «карагодах» у Берасьці Натальля Шыла і Ільля Ягораў, якія атрымалі па 2,5 года «хіміі», здолелі выехаць з краіны. Цяпер ім нічога не пагражае, піша «Белсат».

13 верасьня 2020 году падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў сотні берасьцейцаў выйшлі на скрыжаваньне праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў, дзе зладзілі карагод. Паводле абвінавачаньня, людзі «дзейнічалі ў групе зь іншымі асобамі, якія на праезнай частцы гучна крычалі, сьвісталі, выгуквалі лёзунгі, пляскалі ў ладкі, наўмысна бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, перашкаджалі працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацыяў».

Беларускія сілавікі ўжылі супраць жыхароў Берасьця вадамёт — разагналі карагод.

Усяго ў крымінальнай справе праходзілі ці праходзяць падазраванымі дзясяткі чалавек, многія ўжо атрымалі турэмныя тэрміны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG